Галоўны герой казкі Алеся Карлюкевіча «Крыніца паноў Ельскіх» — вандроўнік яшчэ той: і з паштовымі маркамі выпраўляецца ў вялікую дарогу, і роднымі сцежкамі ходзіць. І не варта перажываць, што цудоўная кніга хутка заканчваецца. «Крыніца паноў Ельскіх» — пачатак аповесці-казкі пра падарожжы беларускага школьніка і па прасторах роднай краіны, і па ўсім свеце. Як працяг з’явяцца цікавыя кнігі «Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала» і «Падарожжа паштовай маркі».