У зборніку разгледжаны пытанні, звязаныя з археалогіяй і гісторыяй Шумілінскага краю. Змешчаны матэрыялы, якія апісваюць этнаканфесійнае жыццё мясцовага насельніцтва на працягу некалькіх стагоддзяў, ваенныя падзеі, а таксама асаблівасці краязнаўства і турызму на Шуміліншчыне. Значная з’ява – адкрыццё на тэрыторыі раёна археалагічнага комплексу Кардон эпохі вікінгаў. Матэрыялы з яго раскопак таксама прадстаўлены ў зборніку.
Разлічаны на навукоўцаў і краязнаўцаў. Будзе карысны навучэнцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны.