6 верасня 2019 года ў аг.Мікіціха прайшло раённае свята хлебаробаў
"Вялікай працай хлебароба ўславім спадчыну сваю"
У рамках якого сумесна з раённым домам рамёстваў была прадстаўлена выстаўка "Наша хата хлебам багата"
На свяце, якое праводзілася з нагоды заканчэння жніва, віталі тых, хто ўмее працаваць на зямлі і мае выдатныя поспехі. Свята стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням раённай улады, Беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу, Віцебскага камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні. На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі пярвічных прафсаюзных арганізацый усіх прадпрыемстваў раёна.