Падрыхтаваная ў год святкавання 500-годдзя беларускага і ўсходне-славянкага кнігадрукавання персанальная энцыклапедыя «Францыск Скарына» асвятляе жыццё и творчасць беларускага и ўсходнеславянскага першадрукара, асветніка Ф.Скарына, аналізуе ўсе яго кнігі, іх змест, умовы падрыхтоўкі і мастацкае аздабленне, распавядае аб краінах і гарадах, з якімі быў звязаны беларускі асветнік, дае біяграфіі людзей, з якімі Ф.Скарына быў звязаны пры жыцці ці якая аказалі ўплыў на яго кнігавыдавецкую дзейнасць,а таксама паслядоўнікаў першадрукара ў выдавецкай справе.