Дзяльба кабанчыка : аповесці, апавяданні / уклад. Аксана Спрынчан.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.— 542 с. (Бібліятэка выбраных твораў).
У кнігу ўваходзяць выбраныя аповесці і апавяданні Вячаслава Адамчыка, Віктара Казько, Віктара Карамазава, Анатоля Кудраўца і Барыса Сачанкі, якія карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў чытачоў бібліятэк.
Радзіма мая дарагая : зборнік для 6 класа. У 2 кн. Кн. 2 / уклад. Аксаны Спрынчан.- Мінск : Мастацкая літаратура, 2018.-430 с.: іл. – (Школьная бібліатэка).
У гэта зборнік увайшлі творы для чытяння ў 6 класе Івана Навуменкі, Алеся Пальчэускага і Андрэя Федарэнкі.
Ждан, А.А. Трэба цярпець: апавяданні, гумарэскі, пацешкі / Алег Ждан. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 302 с.
Жыццё чалавека пасля, так званай, перабудовы — вось агульны змест апавяданняў Алега Ждана. Людзі маладыя і сталыя, насельнікі сталіцы і малых беларускіх гарадоў — усе яны так ці інакш перажываюць і вечныя, і паўсядзённыя праблемы, выяўляюць характэрныя рысы народа. Піша Алег Ждан падчас з добрым гумарам, падчас з разуменнем драматычнасці жыцця, а часам — з горкай іроніяй.
Афяроускі, А.Р. Александрына : раман / Афяроўскі, А. Александрына. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. – 383 с.: іл.
Галоўную гераіню новага рамана ўжо добра вядомага чытачу аўтара Аляксандра Афяроўскага завуць Александрынай. Чытач разам з маладой нявопытнай дзяўчынай пройдзе па дарогах, што вызначаны ёй лёсам. Александрыну напаткалі даволі складаныя сітуацыі, таму што з-за няўдачы першага нязбытачнага кахання яна пакінула бацькоўскую сям’ю і пачала самастойны жыццёвы шлях, які напоўнены нечаканымі жыццёвымі калізіямі, падзеямі, сутыкненнямі людскіх характараў. Сюжэт твора даволі дынамічны, напружаны, псіхалагічна завостраны.
Ад сентыменталізму да рэалізму / уклад. Аксаны Спрынчан. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 150 с. — (Школьная бібліятэка).
Кніга дапаможа знаёмству школьнікаў з беларускай літаратурай другой паловы XIX стагоддзя. Творы В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Вераніцына і Ф. Багушэвіча — надзвычай важныя ў фармаванні беларускай літаратурнай традыцыі і нацыянальнай самасвядомасці.
Шыцік, У.М. Сляды вядуць на Зямлю : аповесць апавяданні / Уладзімір Шыцік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015.- 254 с.
У зборнік Уладзіміра Шыціка ўваходзяць фантастычныя апавяданні "Капітан", "Трансплутонавыя афеліі", "Зорны камень" і іншыя, а таксама аповесць "Сляды вядуць на зямлю". Кніга будзе цікавай аматарам касмічных прыгод і фантастыкі.
Саламаха, У.П …І няма шляху чужога: аповесці / Уладзімір Саламаха. — Мінск: Мастацкая літатарура, 2014. — 495 c. — (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Саламахі ўключаны сацыяльна-псіхалагічныя аповесці. Героі твораў — нашы сучаснікі: ветэраны, людзі сярэдняга пакалення, моладзь. У кожнага з іх свой няпросты лёс, сваё стаўленне да рэчаіснасці. Але ўсе яны, перамагаючы складанасці быту і ўзаемаадносін з людзьмі, прыходзяць да разумення, што чалавек у любых, нават у трагічных для яго сітуацыях, павінен заставацца чалавекам. На гэтым і мацуецца жыццё.
Любовь — издавна предмет раздумий, источник вдохновения и творчества сотен поколений писателей, художников, да и вообще всех людей искусства. Это такое чувство, которое делает человека лучше, облагораживает его. Но бывает, что и приносит боль и страдания. Все это — в повестях русских писателей конца XIX — начала XX в. И.А. Бунина, В.М. Гаршина, М. Горького, С.П. Подъячева, С.М. Степняка-Кравчинского, Л.Н. Толстого, И.С. Тургенева, А.П. Чехова.
Гарадзей, В.К. З мінулага не вяртаюцца…: аповесці, апавяданні / Віктар Гардзей. — Мінск: Маст. літ., 2013. — 511 с. — (Беларуская проза ХХ стагоддзя).
У кнігу Віктара Гардзея «З мінулага не вяртаюцца…» увайшлі тры аповесці — «Дом з блакітнымі аканіцамі», «Жыта ганьбу не заслоніць», «Па Сеньку і шапка». У першай з іх на складаным лёсе сялянскай сям’і ўзняты праблемы сучаснасці, глыбока даследаваны даўнія падзеі. З гэтага ж шэрагу і наступны твор кнігі. Трэцяя аповесць «Па Сеньку і шапка» таксама абвострана і праўдзіва праз самабытныя вобразы раскрывае трагічны лёс пасляваеннай вёскі. Творы пісьменніка адметныя каларытнай беларускай мовай, шчырым гумарам і лірызмам, вызначаюцца займальным сюжэтам і кампазіцыяй.
Барадулін, Р.І. Каўчэг: вершы / Рыгор Барадулін; укладанне Віктара Шніпа. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. – 224 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).
У кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы з кніг “Маладзік над стэпам”, “Рунець, красаваць, налівацца!”, “Нагбом”, “Неруш”, “Адам і Ева”, “Лінія перамены дат”, “Вяртанне ў першы снег”, “Рум”, “Свята пчалы”, “Абсяг”, “Белая яблыня грому”, “Вечалле”, “Амплітуда смеласці” і інш.