В сборнике очерков известных белорусских писателей и журналистов представлены литературные портреты Героев Беларуси. Рекомендуется для школьников и студентов;для всех тех, кто интересуется историей родной страны.
Федарэнка, А.М. Ціша: аповесці, апавяданні / Андрэй Федарэнка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 174 c. — (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).
Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
Крапіва, К. Брама неўміручасці: камедыі / Кандрат Крапіва. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 125 с. — (Школьная бібліятэка).
У кнігу класіка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы (1896—1991) увайшлі шырока вядомыя і ўсенародна любімыя камедыі «Хто смяецца апошнім» і «Брама неўміручасці».
Карлюкевіч, А.М. Крыніца паноў Ельскіх: казка / Алесь Карлюкевіч; іл. В. В. Дударанкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 47 с.
Галоўны герой казкі Алеся Карлюкевіча «Крыніца паноў Ельскіх» — вандроўнік яшчэ той: і з паштовымі маркамі выпраўляецца ў вялікую дарогу, і роднымі сцежкамі ходзіць. І не варта перажываць, што цудоўная кніга хутка заканчваецца. «Крыніца паноў Ельскіх» — пачатак аповесці-казкі пра падарожжы беларускага школьніка і па прасторах роднай краіны, і па ўсім свеце. Як працяг з’явяцца цікавыя кнігі «Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала» і «Падарожжа паштовай маркі».
Казкі вандроўніка : латышскія народныя казкі / уклад. і пер. на бел. мову С.В. Умец ; іл. Марыі Каратаевай.- Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 71 с.: іл. – (Казачны свет).
Ходзіць па свеце вандроўнік. Шмат цікавага пачуў і пабачыў ён за сваё доўгае жыццё. Колькі незвычайных гісторый ён ведае, колькі дзівосных казак! Гэтым разам наш вандроўнік падарожнічаў па прыгожай краіне Латвіі. А потым завітаў да беларускіх дзетак, каб апавесці ім мудрыя, займальныя, вясёлыя латышскія казкі.
Редкий дар романтической фантазии отличал Александра Грина (Александра Степановича Гриневского; 1880—1932), чей отец белорусский шляхтич Стефан (Степан) Евсеевич Гриневский за участие в восстании 1863 года был сослан в Томскую губернию, а затем поселился в Вятской губернии, где и родился будущий писатель. В книгу вошли рассказы и роман «Бегущая по волнам» (1928) об удивительном даре «видеть невидимое». Памятник бессмертной героине Фрези Грант установлен на могиле Александра Грина в старом Крыму. Прочитайте книгу и вы услышите прекрасный голос Фрези «Добрый вечер, друзья!»
Янка Купала. Для тых, якіх люблю : успаміны, эсэ, вершы, паэмы, п’еса / укладанне Віктара Шніпа ; мастак Усевалад Свентахоускі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017.- 318с. : іл.
У кнігу вайшлі успаміны і эсэ пра Песняра беларуская зямлі Янку Купалу, напісаныя ягонымі сучаснікамі і даследчыкамі літаратуры, а таксама вядомыя творы класіка беларускай літаратуры. Кніга багата ілюстраваная і выдаецца ў падарункавым фармаце да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
Якуб Колас. Вобразы мілыя роднага краю... : успаміны, вершы, паэма / уклад. В. Шніпа. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 335 с. іл
У кнігу ўвайшлі ўспаміны сыноў Якуба Коласа Данілы Канстанцінавіча і Міхася Канстанцінавіча, сучаснікаў Пясняра, якія добра ведалі яго, а таксама вершы і паэма "Новая зямля". Кніга багата ілюстраваная і выдаецца ў падарункавым фармаце да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.
Пазнякоў, М.П. Спявае жыта…: вершы, апавяданні, абразкі, эсэ / Міхась Пазнякоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 270 с.
Новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата сямі літаратурных прэмій склалі паэтычныя і празаічныя творы, напісаныя на працягу апошніх пяці гадоў. Яны аб’яднаны галоўнай, бадай, тэмай у творчасці Міхася Пазнякова — тэмай малой Радзімы, роднага Быхаўскага краю. Нямала ўзнёслых і прачулых радкоў прысвечана аўтарам і каханню, жанчыне, цудоўным і вечным імгненням жыцця.
Белы танец : аповесць, апавяданні, навелы / уклад. Анатоль Маціеўскі.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2016.— 351 с.— (Маладзік).
Новую кнігу з серыі «Маладзік» склалі творы, у якіх адлюстроўваюцца розныя грані сучаснасці і мінулага. Чытач будзе суперажываць літаратурным героям і разам з імі адкрываць шмат новага для сябе ў нашым няпростым свеце, дзе заўсёды ёсць месца для любові, веры, надзеі і кахання.